У Магілёве загінула двухгадовае дзіця — выпала з акна 5-га паверха

У Магілёве загінула двухгадовае дзіця  — выпала з акна 5-га паверха

У Магілёве ў мікрараёне Казіміраўка загінула двухгадовае дзіця  — выпала з акна 5-га паверха. Трагічнае здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны 26 сакавіка. У той момант у кватэры была ўся сям'я з чатырма дзецьмі. У адным з пакояў, дзе не было дарослых, старэйшыя дзеці гулялі з малодшымі.  Хлопчык нейкім чынам апынуўся на падаконніку, яго ніхто не паспеў спыніць. Мяркуецца, што адбыўся няшчасны выпадак, інфармуе БелаПАН.

Як адзначае афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, сям'я, у якой адбылася трагедыя, была на добрым рахунку. Бацька працуе, а маці знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі