У Магілёве пад шматпавярховікам знайшлі цела 14-гадовай дзяўчыны

У Магілёве пад шматпавярховікам знайшлі цела 14-гадовай дзяўчыны

Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці праводзіць праверку па факце смерці 14-гадовай дзяўчыны.

Як піша mogilevnews.by, цела магіляўчанкі знайшлі вечарам 28 лістапада пад вокнамі дзевяціпавярховага дома на бульвары Няскораных. Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Аксана Салянюк адзначае, што, паводле папярэдніх звестак, дзяўчына загінула ад падзення з дзявятага паверха.

Цяпер следства працягвае праверку. Асаблівую ўвагу следчыя надаюць прычынам і ўмовам, якія спрыялі трагедыі.

Як удакладняе "Комсомольская правда", перад гэтым дзяўчына прымала ўдзел у алімпіядзе і заняла чацвёртае месца з канца. Гэта моцна сапсавала ёй настрой, бо школьніца разлічвала на перамогу.

Дзяўчына вырашыла заначаваць у цёткі і, мяркуючы па ўсім, выкінулася з акна, калі цётка была ў іншым пакоі.

Фота: golos.zp.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі