У Магілёве на ажыўленай вуліцы паваліўся слуп, людзі цудам не пацярпелі (фота)

У Магілёве на ажыўленай вуліцы паваліўся слуп, людзі цудам не пацярпелі (фота)

Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння каля 8.20 у Магілёве на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Касманаўтаў. Каля ажыўленага пешаходнага перахода, дзе заўсёды шмат людзей і транспарту, раптоўна надламалася і ўпала на праезную частку металічная апора. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў

Як распавялі сайту Onliner.by сведкі здарэння, апора праржавела і прагніла ў аснове, таму магла паваліцца. Слуп правіс у метры над праезнай часткай, трымаючыся на правадах.

Рух на вуліцы спыніўся — пешаходы і кіроўцы баяліся набліжанна да абарваных правадоў, у тым ліку тралейбуснай лініі. Спыніўся і грамадскі транспарт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі