У Магілёве матацыкліст, уцякаючы, урэзаўся ў патрульную машыну ДАІ

У Магілёве матацыкліст, уцякаючы, урэзаўся ў патрульную машыну ДАІ

ДТЗ з удзелам 44-гадовага матацыкліста адбылася 4 траўня ў Магілёве. Мужчына адмовіўся спыніцца па патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ і пацярпеў пры затрыманні, перадае БелаПАН.

Па словах начальніка аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Яўгена Жылінскага, матацыкліст на "Ямасе" без рэгістрацыйных знакаў ехаў па вуліцы Гагарына і бульвары Няскораных. Ён выязджаў на ​​сустрэчную паласу руху, пятляў па дварах, ствараючы небяспеку для кіроўцаў і пешаходаў.

Каб спыніць мужчыну, аднаго распараджэння інспектара ДАІ апынулася мала. У пагоню за парушальнікам адправіліся чатыры патрульныя машыны. "Адна ехала за ім, а тры перакрывалі дарогу. Ён жа па дварах круціўся, мог якое-небудзь дзіця прыдушыць", — адзначыў супрацоўнік ДАІ.

Пры пагоні па бульвары Няскораных матацыкліст урэзаўся ў адну з машын ДАІ і быў шпіталізаваны. Паведамляецца, што кіроўца быў цвярозы і мае права на кіраванне матацыклам, хоць у момант паездкі ён і не меў пры сабе пасведчанне кіроўцы.

Матацыкліст патлумачыў, што не спыніўся на патрабаванне інспектара ДАІ таму, што не захацеў гэта рабіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі