У Львове ўжо чакаюць беларускіх фанатаў - у суботу матч з украінскай зборнай

Львоўская міліцыя ўжо чакае прыезду беларускіх футбольных фанатаў на суботні матч адборачнага турніра чэмпіянату свету па футболе 2010 года паміж зборнымі Украіны і Беларусі.  Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік начальніка аддзела грамадскіх сувязяў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў па Львоўскай вобласці маёр Ігар Краўчук:

"У нас будзе павышаны рэжым нясення службы супрацоўнікаў міліцыі. Непасрэдна перад пачаткам футбольнага матчу".


Паводле словаў Ігара Краўчука, паколькі заявак аб прыбыцці фанатаў не было, львоўская міліцыя будзе сустракаць іх непасрэдна перад пачаткам матчу. Для іх будзе выдзелены асобны сектар на стадыёне "Украіна".

Нагадаем, матч будзе паказаны ў прамым эфіры тэлеканалам ОНТ. Трансляцыя пачнецца ў суботу, 6 верасня, у 20 гадзінаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі