У лонданскім аэрапорце ў швейцарскага самалёта выбухнуў рухавік

Інцыдэнт адбыўся з пасажырскім самалётам швейцарскай авіякампаніі Swiss ў аэрапорце Лондан-Сіці, перадае ВВС. На борце лайнера, які выконваў рэйс у Жэневу, знаходзіліся 74 пасажыры і чатыры члены экіпажа. Трое пасажыраў пасля пасадкі былі шпіталізаваныя, а ўзлётная паласа была зачыненая прыкладна на гадзіну.

Адзначаецца, што служба расследаванняў авіяцыйных здарэнняў пры міністэрстве транспарту Брытаніі пачала расследаванне інцыдэнту.

Фота АР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі