У Літву даставілі турэцкі беспілотнік Bayraktar, прызначаны для Украіны

У Літву даставілі турэцкі беспілотнік Bayraktar, прызначаны для Украіны

У Літву даставілі турэцкі баявы беспілотнік Bayraktar, прызначаны для Украіны (ён мае назву "Ястраб"). Пра гэта паведаміў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.

Сродкі на яго сабралі жыхары Літвы. Аднак у выніку турэцкая кампанія Baykar адмовілася прымаць аплату, паабяцаўшы перадаць беспілотнік бясплатна. І слова стрымала. Сабраныя літоўцамі грошы пайшлі на боекамплект для беспілотніка.

Bayraktar прэзентуюць 6 ліпеня на Шаўляйскай авіябазе (мерапрыемства прымяркуюць да ўгодкаў каранацыі Міндоўга). Пасля гэтага ён адправіцца ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі