У Лепелі шалёная кошка пакусала нямецкага хлопчыка

4-гадовага Томаса Мерца, грамадзяніна Германіі, бацькі адправілі адпачыць да бабулі на Лепельшчыну.
Але замест таго, каб набрацца сіл на экалагічна чыстых прадуктах беларускай вёскі і надыхацца свежым паветрам, малы мусіць правесці месяц у лякарні.

У аўторак, 15 верасня, яго пакусала бадзяжная кошка.

Жывёліну забілі і адправілі на даследаванне. 17 верасня эксперты пацвердзілі, што кошка хварэла на шаленства. Томаса шпіталізавалі ў раённую лякарню.

Супрацоўнікі санстанцыі высвятляюць, хто яшчэ з жыхароў вёскі Бароўка меў кантакты з хворай жывёлай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі