Вы тут

У Лепелі пачынаецца суд над маці за забойства двухгадовага сына

Месца злачынства / Следчы камітэт

Віцебскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Лепелі пачынае разгляд крымінальнай справы мясцовай жыхаркі, абвінавачанай у забойстве ўласнага сына, перадае БЕЛТА.

Як распавядала Еўрарадыё, трагедыя адбылася ў траўні 2019 года. Зранку 27 траўня 23-гадовая жанчына падала заяву ў міліцыю пра знікненне ў парку яе двухгадовага сына. Яна казала, што сына нібыта бачылі з мужчынам, і нават апісала гэтага чалавека. 

Пазней выявілася, што маці схлусіла. На запісе камераў відэаназірання было бачна, што ў парку яна была адна.

Цела хлопчыка знайшлі пры аглядзе жылля жанчыны. Экспертыза выявіла, што дзіця загінула ад задушэння.

Жанчыну абвінавацілі ў забойстве заведама малалетняй асобы. Падчас следства абвінавачаная дала прызнальныя паказанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.