У Латвіі канфіскаваныя ў п'яных кіроўцаў машыны перададуць украінскаму войску
Канфіскаваныя ў п'яных кіроўцаў аўтамабілі вырашылі не прадаваць і не разбіраць / Ілюстрацыйнае фота Shutterstock
Латвійскі парламент прыняў змены ў законе аб падтрымцы грамадзянскага насельніцтва Украіны. Яны прадугледжваюць магчымасць бязвыплатнай перадачы транспартных сродкаў, якія належаць дзяржаве, ва ўласнасць украінскага ўрада. Як паведамляе Delfi, канфіскаваныя ў п'яных кіроўцаў аўтамабілі замест таго, каб прадаць ці разабраць на запчасткі, збіраюцца перадаць украінскаму войску.
Рашэнне аб перадачы транспартных сродкаў у кожным канкрэтным выпадку будзе прымаць урад. Сама перадача адбудзецца з дапамогай арганізацыі, якая супрацоўнічае з украінскім урадам і мае канкрэтныя запыты аб дапамозе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.