У Лагойску без вады застаўся 31 шматкватэрны дом
31 шматкватэрны дом у Лагойску застаўся без вады, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.
Аварыя на трубаправодзе халоднага забеспячэння дыяметрам 200 мм адбылася ўвечары 14 траўня, каля 19-й гадзіны. Здарэнне адбылося на вуліцы Гайненскай.
Паведамляецца, што для жыхароў арганізаваны падвоз вады. Рамонтнікі мяркуюць аднавіць падачу вады сёння да 15-й гадзіны.