У Курапатах невядомыя вывезлі крыжы з-пад рэстарана "Поедем поедим"

У Курапатах невядомыя вывезлі крыжы з-пад рэстарана "Поедем поедим"

Невядомыя вывезлі крыжы, якія раней абаронцы Курапатаў паставілі каля рэстарана "Поедем поедим". Пратэстоўцы пакуль не вырашылі, ці будуць аднаўляць крыжы, перадае Радыё "Свабода".

Крыжы былі пастаўленыя 12 чэрвеня, каб перашкодзіць аўтамабілям пад'язджаць да рэстарана праз зялёную зону Курапатаў. На наступны дзень іх выкапалі і склалі побач. За 13 чэрвеня абаронцы Курапатаў аднавілі восем крыжоў, але цяпер крыжы зніклі зусім. 

Тым часам Ганна Шапуцька піша ў Фэйсбуку, што ўлады ставяць шлагбаўм, каб перашкодзіць аўтапарушальнікам: "Проста зараз з боку дарогі Калодзішчы-Заслаўе усталёўваюць шлагбаўм, каб не ездзілі па зялёнай зоне мемарыяла. Быў чыноўнік з Мінрайвыканкама Мякіннік Аляксандр Пятровіч".

Дарэчы, 13 чэрвеня міліцыянты хацелі скласці пратаколы на Ганну Шапуцька і Таццяну Кім за самавольны захоп зямлі. Актывісты заявілі, што зямлю не захоплівалі. Міліцыянты запісалі даныя Ганны Шапуцька і яе мужа, а таксама Таццяны Кім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі