У Крыме згарэлі пансіянаты, дзе жылі беларускія курортнікі (фота)

Два міні-пансіянаты згарэлі ў Судаку ў Крыме. У іх жылі 39 курортнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі. У некаторых людзей у пансіянатах згарэлі ўсе рэчы, грошы і дакументы.

Здарэнне адбылося ўвечары 6 жніўня. Пакуль дзясяткі супрацоўнікаў МНС тушылі вялізны пажар, палаючыя пансіянаты акружыў кардон міліцыянтаў. Справа ў тым, што многія курортнікі спрабавалі прарвацца ў будынкі, каб выратаваць свае рэчы.

Цяпер пагарэльцы змешчаныя ў пансіянат Новаліпецкага металургічнага камбінату, дзе яны могуць жыць бясплатна. Беларусы атрымалі ў консульстве Беларусі неабходныя дакументы для вяртання на радзіму, паведамляе сайт kp.ua.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі