У Крыме трапілі ў аварыю дзеці з Беларусі

У аварыі на крымскай дарозе пацярпела сям'я з Беларусі, у тым ліку двое дзяцей. Пра гэта інфармуе агенцтва "Новый регион". Удзень 15 чэрвеня на аўтадарозе Херсон-Джанкой-Феадосія-Керч кіроўца аўтамабіля "Фальксваген-Кадзі" не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў "Фальксваген-Пасат".

У выніку сутыкнення у лякарню трапілі дзеці з Мінску 13 і 10 гадоў, а таксама 35-гадовы грамадзянін Беларусі.