У Круглянскім раёне упаў спартовы самалёт (фота)
Пілот застаўся жывы.
Падзенне лёгкаматорнага самалёта невядомай канструкцыі адбылося ўвечары 3 ліпеня каля вёскі Альшаннікі Круглянскага раёна. Інфармацыя пра здарэнне паступіла ў МНС у 18.23. У самалёце апынуўся заблакаваным пілот. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта кіраўнік авіягуртка шклоўскага цэнтра дзіцячай творчасці “Прамень”, паведамляе прэс-служба МНС.
Выратавальнікі дасталі мужчыну з кабіны разбітага самалёты пры дапамозе гідраўлічнага інструмента. Пацярпелага перадалі медыкам. Пра яго стан і магчымыя траўмы не паведамляецца.
Прычына падзення самалёта вызначаецца.