У Крамлі каментуюць затрыманне расіян: мы павінны зразумець, у чым іх вінавацяць

У Крамлі каментуюць затрыманне расіян: мы павінны зразумець, у чым іх вінавацяць

У Крамлі чакаюць ад афіцыйнага Мінска "вычарпальную інфармацыю" пра затрыманне 33 расійскіх грамадзян з прыватнай ваеннай кампаніі "Вагнер". 

"Мы павінны спачатку зразумець, у чым яны абвінавачваюцца", — цытуе РБК словы Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна. Чыноўнік адзначыў, што інфармацыі пра супрацьпраўныя дзеянні затрыманых расіян няма. "У Расіі знаходзіцца вялізная колькасць беларускіх мужчын, у тым ліку ў падобным адзенні, якія таксама паводзяцца нехарактэрна, не ўжываюць алкаголь і гэта далей /.../. Гэта не значыць, што яны займаюцца чымсьці супрацьпраўным", — прыводзіць яго словы "Медуза".

Пяскоў назваў інсінуцыямі звесткі пра тое, што "нейкія арганізацыі з Расіі пасылаюць, маўляў, кагосьці, каб дэстабілізаваць". 

Між тым сёння сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў паведаміў, што на затрыманых расіян пачалі крымінальную справу за падрыхтоўку тэрактаў. Па яго словах, затрыманыя баевікі даюць паказанні.

Журналісты папрасілі Пяскова пракаментаваць інфармацыю, ўто сярод затрыманых ёсць грамадзяне Украіны. "Мы не прызнаем іх украінскага грамадзянства. Яны грамадзяне Расіі", — заявіў прэс-сакратар Пуціна. 

Таксама ён заявіў, што ў расійскім заканадаўстве няма такога панятку, як "прыватная ваенная кампанія" (ПВК). "Ёсць прыватнае ахоўнае прадпрыемства, ёсць фірмы, а такога панятку, як ПВК, няма", — падкрэсліў Пяскоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі