У Кіеве пройдзе марш з паходнямі ў гонар Сцяпана Бандэры

У Кіеве 1 студзеня 2015 года пройдзе традыцыйнае шэсце ў гонар лідара Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры. Як вядома, ён быў адным з кіраўнікоў антысавецкага супраціўлення ва Украіне ў 1940-1950-я гады. Яго забіў у 1959 годзе ў Заходняй Нямеччыне супрацоўнік савецкіх органаў дзяржбяспекі. Вулічная акцыя прымеркаваная да дня народзінаў Бандэры.

Як інфармуе УНІАН, масавыя мерапрыемствы ў Кіеве запланавалі "Правы сектар" і ўсеўкраінскае аб'яднанне "Свабода". Свабодаўцы праінфармавалі гарадскія ўлады, што сёння адбудзецца шэсце з паходнямі ў цэнтры сталіцы. Яго ўдзельнікі пройдуць ад помніка Тарасу Шаўчэнку да Майдана Незалежнасці, дзе правядуць мітынг. Мяркуецца, што ўдзел у акцыі возьмуць каля 10 тысяч чалавек. Менавіта столькі ўдзельнікаў сабраў марш з паходнямі і год таму.

"Правы сектар" правядзе шэсце ад парку Шаўчэнкі да Міхайлаўскай плошчы, дзе адбудзецца мітынг. Плануецца, што ў акцыі возьме ўдзел каля 500 чалавек.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі