У Кіеўскай вобласці абвясцілі надзвычайнае становішча праз эпідэмію грыпу

У Кіеўскай вобласці абвясцілі надзвычайнае становішча праз эпідэмію грыпу

Ва Украіне ад ускладненняў грыпа памёр 171 чалавек. Пра гэта 1 лютага аб’явіла тамтэйшае Міністэрства аховы здароўя.

Найбольшая колькасць смяротных выпадкаў зафіксаваная ў Адэскай вобласці — 33, у Вінніцкай — 13, Запарожскай — 12, Роўненскай — 11, у Кіеве — 11.

З пачатку эпідэміялагічнага сезону (28 верасня 2015 года) на грып і ВРВІ захварэла 3,2 млн чалавек (8,3% насельніцтва). У 11 абласцях (з 24) эпідэміялагічная мяжа перавышаная на 50%.

У сувязі з гэтым у Кіеўскай вобласці было абвешчана надзвычайнае становішча рэгіянальнага ўзроўню, пра гэта паведаміў намеснік старшыні абласной адміністрацыі Леў Парцхаладзэ. Раённыя адміністрацыі і гарадскія выканкамы абмяжуюць правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў у закрытых памяшканнях, забяспечаць лекамі, дэзінфікуюць сродкамі і рэактывамі бальніцы, паліклінікі і лабараторыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі