У Кіеў з Мінска прыляцела расіянка без дакументаў і з наркотыкамі

У Кіеў з Мінска прыляцела расіянка без дакументаў і з наркотыкамі

У Кіеў з Мінска прыляцела расіянка без дакументаў і з наркотыкамі. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, у аэрапорце “Барыспаль” жанчына, паводзіны якой нагадвалі наркатычнае ап’яненне, заявіла, што дакументы згубіла ў самалёце. Яна назвалася грамадзянкай Расіі, сказала, што ёй 37 гадоў. Ва Украіну яна прыехала працаваць у адной з кампаній па продажу квіткоў.

Службовы сабака, натрэніраваны на пошук наркотыкаў, звярнуў увагу на сумку жанчыны. У ёй украінскія памежнікі знайшлі рэчыва белага колеру ў фальзе. Яго адправілі на экспертызу. Пра здарэнне праінфармавалі паліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі