Вы тут

У Каталоніі працягваюцца масавыя пратэсты, з'явілася ідэя новага рэферэндума

Вулічная акцыя ў Каталоніі / Reuters

У Каталоніі працягваюцца масавыя пратэсты. На вуліцах Барселоны было каля 25 тысяч школьнікаў і студэнтаў. Яны пратэстуюць супраць нядаўняга прысуду каталонскім незалежнікам-арганізатарам рэферэндума 2017 года. Іх адправілі за краты на працяглыя тэрміны зняволення.

Дэпутаты каталонскага парламента абмяркоўваюць ідэю правядзення новага рэферэндума аб незалежнасці ад Мадрыда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.