У Каралеўскай Шведскай бібліятэцы знайшлі дзіцячае порна

У Каралеўскай бібліятэцы Швецыі знойдзены 21 часопіс з дзіцячай парнаграфіяй, паведамляе The Local. Часопісы з дзіцячым порна былі знойдзены ў бібліятэцы пасля года расследавання. Падчас пошукаў следчым давялося праглядзець усе сабраныя ў бібліятэцы парнаграфічныя матэрыялы.  
Расследаванне пачалося пасля таго, як пісьменнік Валянцін Барт знайшоў у бібліятэцы мноства парнаграфічных часопісаў. Па словах пісьменніка, ён хацеў праверыць, ці выконваецца ў Швецыі закон, які патрабуе ад бібліятэк захоўваць копію любых надрукаваных на тэрыторыі краіны матэрыялаў. Доступ да парнаграфіі быў дастаткова простым для таго, каб ім мог скарыстацца любы ахвочы.

Нагадаем, што ў 70-80-я гады захоўванне, распаўсюд і дэманстрацыя матэрыялаў парнаграфічнага характару з удзелам дзяцей у Швецыі былі не забароненыя законам.