У Камсамольскім возеры знайшлі цела мінчука, зніклага 30 сакавіка
Мінчука, які знік 30 сакавіка, знайшлі ў Камсамольскім возеры, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Цела Барыса Мінакова знайшлі на дне возера 2 красавіка супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Мінска і Мінскай гарадской арганізацыі ОСВОД, а таксама валанцёры пошукава-выратавальнага атрада "Анёл".
"У цяперашні момант на месцы працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца абставіны здарэння", — гаворыцца ў міліцэйскім паведамленні.
Малады чалавек сышоў з дому на вуліцы Кахоўскай увечары 30 сакавіка. Раней ён не знікаў.
Фота пошукава-выратавальнага атрада "Анёл"