У Калінкавіцкім раёне “Аўдзі” сутыкнулася з дрэвам, загінула кіроўца
![У Калінкавіцкім раёне “Аўдзі” сутыкнулася з дрэвам, загінула кіроўца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000024_1519637211_big.jpg.webp?itok=Ewljj5BZ)
У Калінкавіцкім раёне “Аўдзі” сутыкнулася з дрэвам, загінула 38-гадовая кіроўца. Яна не ўлічыла ўмовы надвор’я і няправільна выбрала хуткасць. У выніку машына апынулася ў кювеце, інфармуе БЕЛТА.
Трагічнае здарэнне адбылося 24 лютага пасля 16-й гадзіны на 29-м кіламетры аўтадарогі Калінкавічы — Брагін — Камарын. Жанчына памерла на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў.
![У Калінкавіцкім раёне “Аўдзі” сутыкнулася з дрэвам, загінула кіроўца](/sites/default/files/paragraphs/image/000024653d9caf15646ea44325824000336841662281.jpg)
Фота: ДАІ