У Ізраілі сабралі знішчаныя тэрарыстамі ХАМАС аўтамабілі
У пункце збору сотні машын
У Ізраілі сабралі знішчаныя падчас атакі тэрарыстаў ХАМАС 7 кастрычніка аўтамабілі. Гэта пункт збору ў Нетывоце на поўдні краіны. Туды прывозяць спаленыя і разбітыя легкавікі. Іх сотні. Як вядома, тэрарысты расстрэльвалі з аўтаматаў, кулямётаў і гранатамётаў машыны, на якіх ратаваліся мірныя жыхары. Ёсць шматлікія відэа пра гэта.
Пункт збору стаў адным са сведчанняў тэрарыстычнай атакі на Ізраіль, піша Bild.
ХАМАС працягвае ўтрымліваць сотні закладнікаў, захопленых у Ізраілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.