У Іванаўскім раёне Renault трапіў пад трактар, загінуў кіроўца

У Іванаўскім раёне Renault трапіў пад трактар, загінуў кіроўца

У Іванаўскім раёне Renault трапіў пад трактар, загінуў 48-гадовы кіроўца. Здарэнне адбылося раніцай 30 верасня на 449-м кіламетры аўтадарогі М-10 “Кобрын — Гомель — мяжа Расіі”. Легкавы аўтамабіль пайшоў на абгон і закрануў кола “МТЗ-82.2”, пасля чаго некалькі разоў перакуліўся. Кіроўца, жыхар Іванава, памёр ад атрыманых траўмаў у машыне хуткай дапамогі. Ён не быў прышпілены рамянём бяспекі, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Як даведалася Еўрарадыё, загінулы — найлепшы стаматолаг Іванава. У яго двое дарослых дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі