У Іванаўскім раёне невядомыя ўскрылі банкамат (фота)

У Іванаўскім раёне невядомыя ўскрылі банкамат (фота)

У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці невядомыя ўскрылі банкамат. Здарэнне адбылося ў ноч на 1 чэрвеня ў вёсцы Ляскавічы. Як піша газета “СБ. Беларусь сегодня”, банкамат знаходзіўся ў будынку былой гасцініцы, якая не працуе. Ніякай сігналізацыі ці камер відэаназірання там няма. У міліцыю пра злачынства паведамілі прадстаўнікі банка, якія атрымалі сігнал пра спыненне працы банкамата. Яны выязджалі на месца і пабачылі, што корпус быў пашкоджаны.

Колькі скрадзена грошай, не паведамляецца. Вядома толькі, што сума большая за 250 базавых велічынь, а гэта 5750 рублёў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "крадзеж у асабліва буйным памеры". Калі зламыснікаў зловяць, ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

У Іванаўскім раёне невядомыя ўскрылі банкамат (фота)
Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі