Вы тут

У Іране з-за пратэстаў адключылі інтэрнэт

Пратэсты ў Іране / Reuters

Іранскія ўлады адключылі ў краіне інтэрнэт на фоне масавых пратэстаў супраць павышэння цэн на паліва і ўвядзення квот на продаж бензіну. Таксама назіраюцца перабоі ў рабоце мабільнай сувязі. Як паведаміў міністр сувязі Ірана, міністэрства адключыла інтэрнэт па ўказе Найвышэйшага савета нацбяспекі Ірана, перадае тэлеканал Al Arabyia.

Па звестках NetBlocks, увечары ў суботу колькасць падключэнняў да інтэрнэту ў Іране ўпала да 7%.

Пратэсты ў Іране пачаліся 15 лістапада. З гэтага дня цэны на бензін павысіліся ў два разы і былі ўведзены квоты на продаж паліва насельніцтву.