У Херсонскай вобласці Украіны ўзарваўся склад боепрыпасаў, трое загінулі

У Херсонскай вобласці Украіны адбыўся выбух на складзе боепрыпасаў, у выніку чаго загінулі людзі. Інцыдэнт адбыўся сёння ў 4.00 у сяле Чырвоны Чабан Каланчацкага раёну — там размяшчаюцца байцы Тэрнопальскага батальёну тэрытарыяльнай абароны “Збруч”.

Як паведаміла УНІАН крыніца ў праваахоўных органах, узарваліся боепрыпасы, якія байцы захоўвалі ў намёце. Загінула тры чалавекі, 11 атрымалі тэрмічныя апёкі. Яшчэ 10 байцоў “Збруча” дагэтуль не знойдзеныя.

На месцы здарэння працуюць следчыя. Па факце выбуха заведзеная крымінальная справа за парушэнне правілаў абыходжання са зброяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі