У Грузіі ад грыпу памерлі 22 чалавекі

Euroradio
Euroradio

За паўтара месяца ў Грузіі памерлі ад грыпу 22 чалавекі — гэта лабараторна пацверджаныя выпадкі смерці, паведамляе "Каўказскі вузел" са спасылкай на прадстаўніка Нацыянальнага цэнтра па кантролі захворванняў. Пры гэтым захворванне на грып у краіне ідзе на спад.

Першая смерць ад свінога грыпу ў новым сезоне ў Грузіі была зафіксаваная 24 снежня 2018 гадоў ў Батумі. Да 26 студзеня колькасць памерлых ад грыпу H1N1 у краіне дасягнула 19 чалавек.

Паводле дадзеных Нацыянальнага цэнтра па кантролі захворванняў, паказчык захворвання на грып складае 186 на 100 000 насельніцтва, і распаўсюджванне захворвання зніжаецца.

"На мінулым тыдні на сто тысяч чалавек было 211 хворых. Пік быў у апошні тыдзень снежня, калі на сто тысяч чалавек было 277 хворых на", — працытавалі 12 студзеня кіраўніка Нацыянальнага цэнтра па кантролі захворванняў Грузіі Амірана Гамкрэлідзэ "Навіны-Грузія".

Паводле яго слоў, знізіўся і паказчык шпіталізацыі з вострымі рэспіраторнымі захворваннямі з 21% да 18,2%. "Гэта азначае, што сітуацыя ідзе да паляпшэння, але мы падкрэсліваем, што сезон грыпу ў Еўропе доўжыцца прыблізна да красавіка ці да сярэдзіны красавіка", — заявіў Гамкрэлідзэ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі