У Гродне ўначы 20-гадовая дзяўчына скокнула з 5-га паверха
![Міліцыя піша, што дзяўчына "ўдала прызямлілася" (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/32c19bea33865d648aa1c5e1a74a3f0e.jpg.webp?itok=7bVgkb5i)
Міліцыя піша, што дзяўчына "ўдала прызямлілася" (ілюстрацыйнае фота) / sb.by
У Гродне ў сераду пасля 2-й гадзіны ночы 20-гадовая дзяўчына скокнула з 5-га паверха. Як паведамляе міліцыя, "па шчаслівай выпадковасці" яна ўдала прызямлілася на казырок пад'езда і засталася жывая.
Пацярпелую завезлі ў бальніцу. Пра матывы яе ўчынку пакуль інфармацыі няма.
Шэсць гадоў таму ў Гродне здарыўся падобны выпадак. Мужчына выпаў з акна і таксама ўпаў на казырок пад'езда. Ён быў п'яны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.