Вы тут

У Гродне ў сутыкненні таксоўкі і тралейбуса пацярпелі тры чалавекі

На месцы ДТЗ / vk.com/grodnogai

У Гродне ў сутыкненні таксоўкі і тралейбуса пацярпелі тры чалавекі. Гэта — кіроўца легкавіка і дзве яго пасажыркі ва ўзросце 26 і 56 гадоў (у апошняй пералом левай рукі, а ў таксіста — траўмы твару ад падушкі бяспекі).

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося ўдзень у чацвер. 20-гадовы таксіст "няправільна выбраў бяспечную дыстанцыю", з-за чаго адбылося сутыкненне з тралейбусам, які ехаў наперадзе. І легкавік, і тралейбус атрымалі пашкоджанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.