У Гродне раварыст заляцеў у акно мікрааўтобуса (фота)

Дзяўчына, якая кіравала мікрааўтобусам Ford Transit, выязджала з завулка і не заўважыла раварыста, які ехаў па галоўнай вуліцы. Хлопец не паспеў затармазіць і на хуткасці разбіў шкло ды заляцеў проста ў бакавое акно буса. Ад траўмаў яго выратавала шапка.

Як інфармуе "Комсомольская правда в Беларуси", на дзяўчыну-кіроўцу склалі пратакол. А раварыста аштрафавалі на 150 тысяч рублёў за тое, што пры наяўнасці тратуара ехаў па праезнай частцы дарогі.

Фота — autogrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі