Вы тут

У Гродне пабудуюць копію Каложскай царквы

Паводле легенды, ля сцен храма пахаваны вядомы палкаводзец Давыд Гарадзенскі / planetabelarus.by​

У Гродне плануюць пабудаваць копію Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія.

Па словах архіепіскапа, царкву адновяць такой, якой яна была пры пабудове ў XII стагоддзі, каб жыхары і госці горада маглі ўбачыць храм ва ўсёй яго прыгажосці. Храм будзе прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Асвяціць новы храм плануюць у 2025 годзе. Цяпер епархія разам з мясцовымі ўладамі выбірае месца для будаўніцтва.

Каложская царква — адзін з найстарэйшых дзейных храмаў Беларусі. Як мяркуецца, царква была пабудаваная ў час кіравання гарадзенскіх князёў Барыса і Глеба Усеваладкавічаў. Паводле легендзе, ля сцен храма пахаваны вядомы палкаводзец Давыд Гарадзенскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.