У Гродне на Peugeot зваліўся кузаў з аўто, якое ехала міма (фота)

Як піша сайт autogrodno.by, на вузкай дарозе не змаглі раз'ехацца ГАЗ 3307 і Peugeot 406. Кіроўца грузавіка ўзяў правей і не звярнуў увагу на ствалы дрэў, якія нахіліліся над праезнай часткай. ГАЗ зачапіў дрэвы, ад чаго разваліліся сценкі фургона і абрынуліся на легкавік, які праязджаў міма. 

Кіроўцы змаглі раз'ехацца самастойна, ад прыезду супрацоўнікаў ДАІ адмовіліся. Як выявілася, кіроўца грузавіка вёз тавар у краму і ўпершыню выбраў гэтую дарогу, якую яму падказаў навігатар.

Фота — autogrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі