У Гродне на пажары з жылога дома эвакуявалі 24 чалавекі (відэа)

У Гродне на пажары з жылога дома эвакуявалі 24 чалавекі (відэа)

У Гродне на пажары з жылога дома эвакуявалі 24 чалавекі (з іх — 5 дзяцей). Здарэнне адбылося ў другой палове дня 12 сакавіка. Узгаранне адбылося ў двухпакаёвай кватэры на 5-м паверсе пяціпавярховага жылога дома. Ратавальнікі не толькі эвакуявалі жыхароў, але і выратавалі 43-гадовага мужчыну, якога знайшлі ў згаданай кватэры. Ён — сын гаспадыні. З атручваннем прадуктамі гарэння мужчыну шпіталізавалі, але пасля аказання дапамогі адпусцілі дахаты.

Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за неасцярожнасці падчас курэння. Агонь паспеў знішчыць аўдыёмагнітафон, пашкодзіў стол і шпалеры, інфармуе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі