У Гродне мужчына збіў шумнага суседа, пазней ён памёр

У Гродне мужчына збіў шумнага суседа, пазней ён памёр

У Гродне мужчына збіў шумнага суседа, пазней ён памёр. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, праваахоўнікі высветлілі, што 58-гадовы сусед нярэдка трывожыў жыхароў суседніх кватэр, паколькі пастаянна запрашаў да сябе сяброў, з якімі распіваў спіртныя напоі. Адзін з мужчын не вытрымаў і ўдарыў шумнага суседа некалькі разоў у твар. Пенсіянер няўдала ўпаў з лесвіцы і атрымаў траўмы, аднак да лекараў не звяртаўся. На наступны дзень ён памёр.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Прычыненне смерці па неасцярожнасці”. Міліцыя заклікае грамадзян вырашаць канфлікты, у тым ліку і з суседзямі, “выключна ў прававым полі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі