У Гродне кіроўца разбіў тры машыны пасля актыўнага апахмялення

У Гродне кіроўца разбіў тры машыны пасля актыўнага апахмялення

У Гродне мясцовы жыхар паехаў катацца па горадзе пасля актыўнага апахмялення і разбіў тры машыны. Напярэдадні малады чалавек шмат выпіў і раніцай вырашыў працягнуць свята. У яго заставалася 1,5 літра піва, якое ён спажыў як толькі прачнуўся.

Затым нецвярозаму аўтамабілісту захацелася пакатацца. Жонка адгаворвала яго ад гэтай прыгоды, але ён не паслухаў і сеў за руль сваёй “Мазды”.

Кіроўца падабраў свайго сябра і разам яны бязмэтава ездзілі па горадзе. На вуліцы Перамогі пры перастраенні шафёр не прапусціў спадарожны “Мерседэс” і абедзве машыны вынесла на сустрэченую паласу. Там адбылося лабавое сутыкненне “Мазды” і яшчэ аднаго аўтамабіля — “Фольксвагена”.

Пасажыр “Мазды” атрымаў пашкоджанні і трапіў у лякарню. Апроч траўмы ў яго выявілі алкагольную інтаксікацыю, перадае прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі