У Гродне каля вакзалу аб'явіўся эксгібіцыяніст

Як піша "Вечерний Гродно", на пачатку кастрычніка дзве студэнткі па дарозе ва універсіт пабачылі эксгібіцыяніста ў завулку паміж вуліцамі Захарава і Чырвонаармейскай. Уражаныя дзяўчаты распавялі пра эксгібіцыяніста выкладчыцы, а тая звярнулася ў міліцыю. 

Міліцыя пачала крымінальную справу за хуліганства. Але падчас размовы з мясцовымі жыхарамі яны высветлілі, што мужчына з такімі прыкметамі ўжо некалькі гадоў з'яўляецца ў раёне аўтавакзала Гродна. Адзначаецца, што мужчына не прыстае да мінакоў. 

Адзін з жыхароў суседніх дамоў знайшоў у сябе запіс, зроблены два гады таму з акна свайго дома скрозь фіранку. 

Міліцыя просіць дапамогі ў пошуку эксгібіцыяніста. Яго прыкметы: рост каля 190 см, узрост каля 40 гадоў, цёмныя кароткія валасы, буйны арліны нос.

Паведаміць пра гэтага мужчыну можна па тэлефонах 8-029-780-03-15 або 8-029-885-40-02 (МТС). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі