У Гродне хуткая трапіла пад фуру (фота)

У Гродне хуткая трапіла пад фуру (фота)

У Гродне аўтамабіль хуткай дапамогі трапіў пад фуру. Увечары 14 сакавіка ён вяртаўся з выкліку ў вёску Новая Руда. На Старамалышчынскай вуліцы кіроўцу асляпіла сонца і ён часткова выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там і адбылося сутыкненне са "Сканіяй", кіроўца якой яго пазбегнуць не змог. У аўтамабіляў — механічныя пашкоджанні. Ніхто з людзей у ДТЗ не пацярпеў, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Сайт 015.by дадае, што пацыентку, якую везлі на хуткай, завезлі ў бальніцу на іншым аўтамабілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі