У Гродне аўто збіла жанчыну з дзіцем на руках
![У Гродне аўто збіла жанчыну з дзіцем на руках](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hrodna-1812.jpg.webp?itok=panBZedJ)
Жанчына з дзіцем на руках трапіла пад аўтамабіль у Гродне, паведамляе прэс-служба гродзенскай ДАІ.
Паведамляецца, што здарэнне адбылося 17 снежня на вуліцы Вольгі Соламавай. "Сітраен" збіў жанчыну, якая несла на руках трохгадовага сына. Паводле папярэдняй інфармацыі, на якую спасылаецца БЕЛТА, маці з дзіцем на руках выскачыла на дарогу на чырвоны сігнал святлафора. Іх шпіталізавалі.
Кіроўца кажа, што заўважыў жанчыну справа бакавым зрокам у апошні момант. Перад гэтым ён пераканаўся, што на пешаходным пераходзе людзей няма.
Пацярпелую для пратаколу пакуль не апытвалі. Відавочцамі наезду апынуліся пяць чалавек.
Фота: gaigrodno.by