У Гродне адсвяткавалі Каляды (фота, відэа)

Ужо не першы год запар група неабыякавых гродзенцаў аднаўляе традыцыю калядавання. Увечары 25 снежня каза, цыган, мядзведзь, бусел, габрэй і гаспадыня абышлі сем'і звычайных гараджан.

Каб наведаць больш за дзесятак дамоў, артысты падзяліліся на дзве групы. У свой маршрут яны таксама ўключылі сем'і гродзенскіх журналістаў, гісторыкаў і людзей, якія робяць добрыя справы для горада.

У кожным доме было цэлае тэатральнае прадстаўленне: калядоўшчыкі спявалі калядныя песні, вадзілі карагоды, загадвалі загадкі, а дзяцей частавалі сапраўднымі гродзенскімі пернікамі і дарылі самаробныя сувеніры. За добры настрой і магчымасць паўдзельнічаць у старажытнай беларускай традыцыі гараджане адорвалі калядоўшчыкаў падарункамі і прысмакамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі