У Гомельскім раёне матацыкліст-бяспраўнік уцякаў ад ДАІ і засеў у снезе

У Гомельскім раёне матацыкліст-бяспраўнік уцякаў ад ДАІ і засеў у снезе

У Гомельскім раёне матацыкліст-бяспраўнік уцякаў ад ДАІ і засеў у снезе. Здарэнне адбылося ўдзень 14 лютага каля вёскі Даўгалессе. Даішнікі звярнулі ўвагу на мужчыну, які ехаў на матацыкле без моташлема. Пабачыўшы аўтамабіль ДАІ, матацыкліст з’ехаў на абочыну, а пасля паехаў па полі, дзе транспартны сродак вымушаны быў кінуць і далей пабег. Але праз 50 метраў мужчыну затрымалі.

Як інфармуе прэс-служба гомельскай міліцыі, 39-гадовы мясцовы жыхар не меў права на кіраванне матацыклам. Да таго ж “Мінск” не быў зарэгістраваны. У адносінах вяскоўца склалі тры пратаколы, яму пагражае вялікі штраф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі