У гомельскіх крамах знайшлі расійскія кансервы з чарвякамі (фота)

У гомельскіх крамах знайшлі расійскія кансервы з чарвякамі (фота)

Небяспечная прадукцыя была вырабленая ў Мурманску.

Праверкі Дзяржстандарту выявілі небяспечныя для здароўя прадукты ў гомельскіх крамах. Патрабаванням ДАСТ не адпавядалі рыбныя кансервы "Печань траскі" гандлёвай маркі "Рыбоведовъ", вырабленыя ТАА "Сампо" ў Мурманску.

Ва ўзятых на лабараторны аналіз кансервах эксперты выявілі нежыццяздольных чарвякоў, згорнутых у спіралі, а таксама іх лічынкі. Ступень паражэння прадукту гельмінтамі склала 68%, піша "Гомельская праўда".

Выявіліся і іншыя парушэнні ў мурманскіх морапрадуктах. У ліку прэтэнзій — старонні пах акісленага тлушчу, нераўнамерны колер кавалачкаў печані, якія месцамі набылі зялёны адценне.

Дзяржстандарт забараніў ТАА "Еўрагандаль" і прыватнаму прадпрыемству "Формула МК" увозіць і рэалізоўваць на тэрыторыі Беларусі гэтыя рыбныя кансервы. За выпуск і рэалізацыю названай прадукцыі вінаватыя суб'екты гаспадарання прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Фота: gp.by

 

У гомельскіх крамах знайшлі расійскія кансервы з чарвякамі (фота)
У гомельскіх крамах знайшлі расійскія кансервы з чарвякамі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі