У гомельскай прадпрымальніцы Ірыны Камінскай канфіскавалі ўлёткі

Позна ўвечары 30 лістапада непадалёк ад Гомеля была затрымана член каардынацыйнага савета індывідуальных прадпрымальнікаў Гомеля Ірына Камінская.
Прыблізна праз гадзіну міліцыянты яе адпусцілі, узяўшы тлумачэнні. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сама Ірына Камінская.

“Нібыта гэта справа будзе без судовага разбору. Улёткі аддадуць на экспертызу, каб устанавіць, ці парушаюць яны нормы Канстытуцыі: ці не ўносяць яны нацыянальнай розні або ці не заклікаюць яны звергнуць дзеючую ўладу. Пасля экспертызы будзе прынята рашэнне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі