Вы тут

У Гомелі страйкуюць кіроўцы таксовак

gomel.today

22 красавіка ў Гомелі пачаўся страйк таксоўцаў, піша gomel.today. Аўтамабілісты распавядаюць, што "таксоўкі 155 і 181 вельмі павольна едуць па праспекце Леніна, затрымліваючы рух транспарту".

Адзін з кіроўцаў распавёў журналістам, што зранку ў панядзелак таксоўцы збіраліся каля аблвыканкама, каб абмеркаваць, як змагацца з канкурэнтамі "Максім" і 7220. Таксоўцы ўпэўненыя, што іх канкурэнты працуюць нелегальна. Як сродак змагання быў прынятае рашэнне затрымліваць рух транспарту на галоўных вуліцах горада.

Наколькі доўгай будзе гэтая акцыя, кіроўцы сказаць пакуль не могуць.