У Гомелі прадавалі расійскае марозіва з кішэчнай палачкай

У Гомелі прадавалі расійскае марозіва з кішэчнай палачкай

У крамах Гомельскай вобласці прадавалася расійскае марозіва з кішэчнай палачкай. Гэта выявілі спецыялісты Гомельскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта, перадае БЕЛТА.

Гаворка ідзе пра марозіва гандлёвых марак "Лета" (з заменнікам малочнага тлушчу, з водарам манга, у вафлевым цукровым чорным ражку масай 90 г) і "Вялікі ражок" (c заменнікам малочнага тлушчу, з водарам ванілі, у вафлевым цукровым ражку масай 100 г). Вырабляецца гэтая прадукцыя ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Дзяржстандарт забараніў увоз і продаж небяспечнай прадукцыі на тэрыторыі Беларусі. Пастаўшчыку загадана забраць прадукцыю з абарачэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі