У Гомелі навучыліся павялічваць жаночыя грудзі без імплантатаў

Як піша interfax.by, там навучыліся павялічваць і падцягваць грудзі з дапамогай уласных тканін без выкарыстання імплантатаў. Павелічэнне грудзей робяць пры дапамозе ўласнай тлушчавай тканіны — праводзіцца ліпасакцыя ў зоне жывата ці сцёгнаў і ўвядзенне тлушчавых клетак у раён грудзей.

Як адзначыў лекар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, сябра таварыства пластычных рэканструктыўных і эстэтычных хірургаў Беларусі Леанід Рубанаў, такая працэдура не дазволіць зрабіць адразу пяты памер грудзей з "адзінкі". Павелічэнне адбудзецца толькі на 1-2 памеры, але затое пры дапамозе ўласных тканак і без рубцоў. Таксама медыкі адзначаюць, што тлушч мае ўласцівасць рассмоктвацца ў арганізме, таму ў будучыні трэба будзе праводзіць карэкцыю формы грудзей.

Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі