У Гомелі на дзяцей упаў снег з лёдам, адна дзяўчынка шпіталізавана

Падчас адлігі ўсё больш пацярпелых ад падзення снегу з лёдам (ілюстрацыйнае фота)

Падчас адлігі ўсё больш пацярпелых ад падзення снегу з лёдам (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Гомелі на вуліцы Валатоўскай на дзяцей з даху чатырохпавярховага жылога дома ўпаў снег з лёдам. Пацярпелі дзве дзяўчынкі ва ўзросце 10 і 11 гадоў. Здарэнне адбылося пасля 16-й гадзіны 19 снежня. На месца прыязджала "хуткая". Пасля агляду старэйшую дзяўчынку адпусцілі дахаты, а малодшую шпіталізавалі. У яе траўма галавы, паведамляюць ратавальнікі.

У панядзелак у Гомелі шпіталізавалі 23-гадовую дзяўчыну, на якую з даху інтэрната ўпала глыба лёду. А ў аўторак у Магілёве ледзяшы зваліліся з даху на 53-гадовую жанчыну, з траўмамі яе завезлі ў бальніцу.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце гібелі ў Віцебску 39-гадовай жанчыны, на якую 18 снежня ўпала глыба снегу з лёдам. Артыкул — "службовая халатнасць". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі