Вы тут

У Гомелі аўтамабіль збіў жанчыну: і кіроўца, і пешаход былі п'яныя

Аўтамабіль, які збіў пацярпелую / vk.com/uvd.gomel

У Гомелі аўтамабіль BMW збіў жанчыну, якая перабягала вуліцу ў неадпаведным месцы. Як паведамляе гомельская ДАІ, пацярпелую шпіталізавалі. Высветлілася, што і 38-гадовы кіроўца, і 36-гадовая пешаход былі ў стане алкагольнага ап'янення. У вадзіцеля выявілі 2,6 праміле алкаголя.

У Гомельскай вобласці з 31 снежня да 2 студзеня затрымалі ў стане алкагольнага ап'янення 32 кіроўцаў. Яшчэ ў 76 вадзіцеляў не было правоў. Пешаходы парушылі правілы дарожнага руху ў 276 выпадках. 74 з іх супрацоўнікі ДАІ прыбіралі з праезнай часткі — яны былі нецвярозыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.