У Гомелі адкрытым полымем гарэў аўтобус

Аўтобус гарэў адкрытым полымем​  / vk.com/gomelchp
Аўтобус гарэў адкрытым полымем​  / vk.com/gomelchp

У Гомельскім аўтобусным парку №1 напярэдадні ўвечары здарыўся пажар — загарэўся аўтобус МАЗ. Машына гарэла адкрытым полымем, паведамляе рэсурс "ЧП Гомель".

Пацярпелі яшчэ два аўтобусы —  МАЗ (але яго паспелі своечасова адагнаць) і IVECO.

На месца здарэння выязджалі ратавальнікі. Працавалі некалькі брыгад. Аб прычынах пажару пакуль нічога невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі